Показаны сообщения с ярлыком беларуская мова. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком беларуская мова. Показать все сообщения

15.04.2026

Рэдактура і карэктура — праблемы беларускага кнігавыдання

Я маю не самае аддаленае ўяўленне пра выдавецкую кухню ў Беларусі: звярстаў тры кнігі (не свае), дзве з якіх ужо выдадзеныя, узаемадзейнічаў па розных пытаннях не меней чым з дзясяткам выдаўцоў — юрыдычных асоб розных формаў уласнасці (пераважна прыватных) і індывідуальных прадпрымальнікаў. З улікам гэтага досведу ў спалучэнні са шматгадовым досведам чытацкім канстатую масава распаўсюджаную з’яву: літаратурнай і лінгвістычнай падрыхтоўкай тэкстаў да друку большасць суб’ектаў выдавецкага рынку займаецца фармальна, безадказна, непрафесійна, у выніку кнігі выходзяць з морам арфаграфічных, пунктуацыйных і граматычных памылак, фактычных супярэчнасцей, стылёвых агрэхаў.

09.04.2026

Хтосьці пераблытаў сквапнасць са страхам

Слоўнік
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў. Мінск, «Універсітэцкае», 1993.

У беларускім шасцімоўным слоўніку прыказак, прымавак і крылатых слоў 1993 года (на вышэйпрыведзеным здымку) ёсць выраз «Вочы страхачэ, а рукі грабачэ», які вытлумачаны зусім няправільна: ён размешчаны ў раздзеле «Хцівасць, скупасць, зайздрасць, хвальба, форс», а значыць, на думку ўкладальнікаў, характарызуе сквапнага чалавека.

04.04.2026

Дарэмна півавары не пракансультаваліся з філолагамі

Убачыў у краме вось такую недарэчнасць — рэкламны слоган «Дзеля сваіх» на паліцы з прадукцыяй ААТ «Лідскае піва».

Бутэлькі піва ў краме

Мая рэкамендацыя ўсім вытворцам, якія не валодаюць беларускай мовай, але захочуць аформіць на ёй свае тавары: правярайце кожнае слова па слоўніку, а яшчэ лепш — папрасіце дапамогі ў спецыяліста, так будзе найбольш надзейна (хоць, можа, і не бясплатна, затое не сорамна, людзей не насмешыце). Можна звярнуцца да якога-небудзь універсітэцкага выкладчыка-філолага (журналісты і школьныя настаўнікі — не самы ўдалы варыянт, яны часта дэманструюць нізкі ўзровень пісьменнасці і валодання словам) або да іншага знаўцы мовы, вартага даверу, накшталт мяне. І, дарэчы, не рызыкуйце даручаць пераклад штучнаму інтэлекту ці іншым праграмным сродкам, бо яны, якімі б хвалёнымі накшталт GPT ні былі, могуць падвесці вас пад дурнога хату.

© Сяргей Абрамовіч, 2026

16.02.2026

Невукі забаўляюць невукаў, а тыя думаюць, што гэта асвета

Трапіў мне ў інтэрнэце на вочы невядома кім складзены чатырохрадковік на побытавую тэму з прэтэнзіяй на досціп. Подпіс пад рыфмаванкаю паведамляў, што яна скапіравана з сацсетак — з нейкай старонкі, закліканай прапагандаваць беларускую мову.

11.12.2025

Як будзе па-беларуску «коробка передач»?

У акадэмічным слоўніку напісана, што амаль так і будзе — «каробка перадач», але шмат каго бянтэжыць слова «каробка», для якога ёсць самабытны беларускі адпаведнік «скрынка». Тым не менш словазлучэнне «скрынка перадач» лінгвісты назавуць ненарматыўным, ды, напэўна, і некаторыя з моўцаў, якім не даспадобы «каробка», пагодзяцца, што «скрынка» ў такім кантэксце гучыць крыху камічна, недарэчна. Ці, можа, проста нязвыкла (у польскай мове, напрыклад, менавіта яна — «skrzynia biegów», паводле «Гугл-перакладчыка»)? Але нават з улікам гэтай акалічнасці «скрынка перадач» пакуль што не можа ўвайсці ў наш лексікон: лінгвістыка супраць, шырокай распаўсюджанасці ў моўнай практыцы няма.

10.12.2025

Як будзе па-беларуску «шрус» (ШРУС)?

Калі перакласці літаральна, даслоўна, то атрымаецца цяжкавымоўнае гукавое спалучэнне. Але рабіць гэтага і не трэба, бо тэрмін «шрус» (ШРУС) па сутнасці няправільны, нелагічны.

26.10.2025

Я вымаўляю [сшытак], а не [шшытак] — і правільна раблю

У адпаведнасці з нормаю арфаэпіі сучаснай беларускай літаратурнай мовы слова «сшытак» неабходна вымаўляць з падоўжаным [ш] у пачатку: [шшытак], бо нібыта ў ім адбываецца асіміляцыя гука [с] гукам [ш], які стаіць побач. Норма зусім недарэчная, уведзеная фармальна, схаластычна, у адрыве ад фанетычных законаў мовы.

25.10.2025

Што паставіць — працяжнік ці двукроп'е?

Фотаздымак даведніка
Даведнік па пунктуацыі, 2006 год выдання. Ніжэйпрыведзеныя фотафрагменты — з яго. Аўтар — Таццяна Рамза, чытала ў мяне на філфаку БДУ пунктуацыю.

Прааналізую самы складаны (на мой погляд) выпадак, калі большасць людзей тыркае замест двукроп'я працяжнік. Больш простыя выпадкі, накшталт двукроп'я пасля абагульняльнага слова («На прылаўку шмат выпечкі: хлеб, батон, булачкі і інш.») ці накшталт працяжніка перад словам «гэта» ў тлумачальных канструкцыях, вызначэннях («Бензін — гэта лёгкая на загаранне вадкасць»), разглядаць не буду: з імі і так усё зразумела, а каму незразумела, таму мае тлумачэнні не дапамогуць.

01.03.2025

Ачуньвайце, куміры натоўпу

Нягледзячы на ўсю прэтэнцыёзнасць, манернасць, загадкавасць і гламурнасць слова «інфлюэнсер», у маім уяўленні гэтае абазначэнне ўплывовай персоны выклікае вобраз не самазакаханага балбатуна-блогера ці знакамітага спецыяліста па чым-небудзь, а смаркатага ды слязлівага небаракі, які ляжыць, спацелы пасля аспірыну, ссунуўшы коўдру ад барады да жывата, праз боль у горле няздольны ні есці, ні гаварыць, і не адчувае, ці то нюх страціўшы, ці то прызвычаіўшыся, прэла-задушлівага смуроду, утворанага выпарэннямі недагледжанага цела (падчас прастудных захворванняў некаторыя мужна ўстрымліваюцца ад мыцця да поўнага ачуньвання), вільготнай пасцелі і накрышанага ў сподачак часнаку: фальклорны правобраз бактэрыцыднага рэцыркулятара паветра стаіць побач з ложкам на табурэтцы разам са шклянкамі ды флаконамі і дае пакуль што здаровым сужыхарам гаротніка надзею на тое, што не заразяцца яны грыпам, іншым найменнем якога, калі хтосьці яшчэ не зразумеў сэнсу маіх асацыяцый, з'яўляецца «інфлюэнца».

© Сяргей Абрамовіч, 2025

16.01.2025

Самабытныя словы Мазыршчыны ў творах Івана Капыловіча

Пісьменнік родам з Мазырскага раёна (нар. у 1944 г.), а значыць, і словы, хутчэй за ўсё, аднекуль з тых мясцін, бо і дзеянне асобных твораў адбываецца там. Прыводжу з указаннем у дужках старонкі, на якой адпаведнае слова ці выраз сустракаецца ў зборніку прозы гэтага аўтара «Правінцыялка» (Мінск, «Харвест», 2015):

15.01.2025

Як будзе па-беларуску «беспредел»?

Дакладнага (на 100% ідэнтычнага сэнсава і стылёва) адпаведніка гэтаму рускаму слову ў беларускай мове няма. У розных кантэкстах у значэнні «беспредел» можна ўжываць словы «беззаконне», «бязладдзе», «усёдазволенасць», «беспакаранасць», словазлучэнне «адсутнасць парадку» і іншыя моўныя адзінкі, прыдатныя ў той ці іншай сітуацыі.

30.12.2024

Мабільных «прыкладанняў» не існуе — толькі дадаткі

Рускамоўны тэрмін «мобильное приложение», якому ў беларускай мове адпавядае «мабільны дадатак», мае паходжанне ад англійскага «mobile application».

15.07.2024

«Вадзіцель курыць» ці «кіроўца паліць»?

Ужыванне дзеяслова «паліць» у значэнні «курыць» часам расцэньваецца як праява імкнення нацыяналістычна настроеных людзей валюнтарыстычна, насуперак натуральным законам развіцця мовы, надаць беларускай мове як мага больш адрозненняў ад рускай. Пры гэтым слова «паліць» інтэрпрэтуецца як паланізм, бо па-польску будзе «palić» (вымаўляецца «пáліць»). Дарэчы, аналагічны адпаведнік і ва ўкраінскай мове — «палити» (вымаўляецца «палы́ты»).

15.06.2024

Малапісьменныя журналісты — неахайныя афіцыянты

Тэксты сённяшніх СМІ, асабліва ў інтэрнэце, вельмі каравыя лінгвістычна і эстэтычна — утрымліваюць безліч граматычных памылак і стылёвых хібаў. Хтосьці, мабыць, эканоміць на карэктарах і стыль-рэдактарах, нехта ахвяруе граматыкай і эстэтыкай на карысць аператыўнасці (няма калі вычытваць тэксты — хутчэй у друк ці на сайт!), іншыя, магчыма, маюць яшчэ якую прычыну падсоўваць аўдыторыі няякасную прадукцыю.

01.05.2024

Май не горшы за травень

Беларускія назвы месяцаў самабытныя, матываваныя, з відавочнай сэнсавай нагрузкай — абазначаюць розныя з'явы прыроды, і слова «май», на думку асоб, якія ведаюць мову неглыбока, выбіваецца з гэтага шэрагу. Да таго ж яно, па-рознаму відазмененае, прысутнічае ў неславянскіх мовах, а значыць, выглядае запазычаным. Але менавіта толькі выглядае.

28.04.2024

Філосаф — не ляснік і не лінгвіст

Неяк гадоў дзесяць таму напісаў я на беларускай мове тэкст пра лясную гаспадарку для апублікавання ў газеце і адправіў электроннай поштай у наш раённы лясгас, каб на ўсялякі выпадак паглядзеў хто-небудзь кампетэнтны, бо тэма вузкаспецыяльная — можна што-небудзь наблытаць.

02.04.2024

Некаторыя высокаадукаваныя асобы не ўмеюць вымаўляць назвы месяцаў

Шмат людзей няправільна ставяць націск у назвах першага і другога веснавых месяцаў — кажуць «сака́вік» і «краса́вік». Такое недарэчнае вымаўленне за апошніх пару гадоў я чуў (ужывую, не па тэлевізары ці радыё) ад трох асоб, якія маюць вышэйшую адукацыю розных профіляў, атрыманую ў ВНУ Мінска і Віцебска. З улікам таго, што беларуская мова ў сучасным грамадстве па-за медыясфераю ўжываецца нячаста (ды і ў СМІ таксама не надта), тры выпадкі за такі адрэзак часу я схільны разглядаць як тэндэнцыю, масавую распаўсюджанасць памылкі.

27.02.2024

Пісьменнік павінен быць добра пісьменным

Аналізуючы творы мастацкай літаратуры, я часта прыцягваю на дапамогу крытыцы лінгвістыку: катастрафічная сітуацыя з колькасцю памылак у тэксце (блудлівая арфаграфія, кульгавая граматыка, звар'яцелая пунктуацыя) зніжае ў маіх вачах вартасць твора, а блізкая да ідэальнай (памылак мала ці ўвогуле няма), вядома ж, павышае (гл., напрыклад, мае артыкулы «Салдаты ў генеральскіх мундзірах», «Расчараваны дзвюма Маргарытамі», «Кніжка для школьнікаў, якой не месца ў школе»). Пры гэтым канстатацыя лінгвістычнай каструбаватасці тэксту выстаўляе аўтара твора ў непрывабным святле і здольная ўвярэдзіць яго самалюбства, але хіба не сам ён вінаваты?

24.02.2024

Вось такі «знаходак»...


Гэты надпіс трапіў мне на вочы ў адным дзіцячым садзе (на сцяне ў калідоры). Далучайцеся, дзеткі, да скарбаў роднай мовы з маленства! Клапатлівыя педагогі вам у гэтым дапамогуць.

12.02.2024

Літаратар — не лінгвіст, пажарнік — не пагарэлец

Старая пажарная машына

Некаторыя супрацоўнікі сістэмы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, валюнтарыстычна экстрапалюючы нейкія свае ўнутраныя, карпаратыўныя каштоўнасці і забабоны на ўсё грамадства, настойваюць, каб усе называлі іх толькі пажарнымі, і спрабуюць даводзіць, што пажарнік — гэта пагарэлец. Прыхільнікі гэтай экстравагантнай ідэі сустракаюцца і па-за асяроддзем прафесійных ратаўнікоў, у прыватнасці сярод журналістаў, педагогаў, ды ўвогуле любы чалавек можа, пачуўшы ці прачытаўшы дзесьці гэты недарэчны міф, прыняць яго на веру.