04.04.2026

Дарэмна півавары не пракансультаваліся з філолагамі

Убачыў у краме вось такую недарэчнасць — рэкламны слоган «Дзеля сваіх» на паліцы з прадукцыяй ААТ «Лідскае піва».

Бутэлькі піва ў краме

Мая рэкамендацыя ўсім вытворцам, якія не валодаюць беларускай мовай, але захочуць аформіць на ёй свае тавары: правярайце кожнае слова па слоўніку, а яшчэ лепш — папрасіце дапамогі ў спецыяліста, так будзе найбольш надзейна (хоць, можа, і не бясплатна, затое не сорамна, людзей не насмешыце). Можна звярнуцца да якога-небудзь універсітэцкага выкладчыка-філолага (журналісты і школьныя настаўнікі — не самы ўдалы варыянт, яны часта дэманструюць нізкі ўзровень пісьменнасці і валодання словам) або да іншага знаўцы мовы, вартага даверу, накшталт мяне. І, дарэчы, не рызыкуйце даручаць пераклад штучнаму інтэлекту ці іншым праграмным сродкам, бо яны, якімі б хвалёнымі накшталт GPT ні былі, могуць падвесці вас пад дурнога хату.

© Сяргей Абрамовіч, 2026