Прачытаў чатырохтомнік Івана Пташнікава (1932 — 2016), знакамітага адсутнасцю пачуцця меры ў выкарыстанні дыялектызмаў: пісьменнік шчодра напаўняў свае тэксты словамі, распаўсюджанымі сярод насельніцтва яго малой радзімы, не клапоцячыся, ці зразумеюць значэнне гэтых лексічных адзінак людзі з іншых рэгіёнаў.