Аўтар

Сяргей Абрамовіч

Абрамовіч Сяргей Анатольевіч. Нарадзіўся ў 1979 годзе ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці, дзяцінства і юнацтва прайшлі ў Барысаўскім раёне Мінскай, няпоўных два гады пажыў і папрацаваў у Мінску, з 2007-га — у Талачыне (Віцебшчына).

У 2001-м закончыў філфак БДУ. Тры гады выкладаў беларускую мову і літаратуру ў школе, у 2004-м пакінуў педагогіку і стаў журналістам (асноўная частка стажу звязана з газетамі, паралельна тры гады быў рэдактарам раённага радыё).

Мая літаратурная творчасць — гэта малая проза (апавяданні, замалёўкі), паэзія, крытыка, публіцыстыка. Пішу на беларускай мове, шмат якія свае творы перакладаю на рускую (азнаёміцца з перакладамі можна тут).

Кантакт: abramovich@keemail.me.