Показаны сообщения с ярлыком творы пра Яго і Яе. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком творы пра Яго і Яе. Показать все сообщения

09.02.2026

Паўстагоддзя — не ўзрост, але мне даспадобы свяжэйшыя

Ад зніклай без вестак жанчыны засталася толькі вопратка. На беразе рэчкі. Цела вадалазы не знайшлі.

04.02.2026

Верш на рускай мове пра вабную жанчыну з цяжкімі торбамі

Гружёная красавица

Две сумки харча тащит еле-еле —
Супруг останется доволен сытной пайкой.
Фигурой и лицом сгодилась бы в модели,
Судьба, однако, — прозябать домохозяйкой.

Минут пятнадцать путь её продлится,
Автобус редок, на такси пятёрку жалко:
Здесь скромный городок, а не столица,
И скромно в нём живет провинциалка.

Не строит из себя, судьбой довольна,
Вся в хлопотах домашних с головою.
Мне на нее смотреть... не то что больно...
Контраст: прекрасное и бытовое.

Я дисгармонию увидел в этой сцене,
Ведь не должны так надрываться жёны.
Надеюсь, её любит, её ценит
Тот, для кого она идет гружёной.

© Сергей Абрамович, 2026

02.02.2026

Ці рэальна жанчыне прываражыць мужыка?

Нямала ўсялякіх прысушак, адсушак і іншых магічных рэцэптаў псіхасексуальнага ўздзеяння на прадстаўнікоў супрацьлеглага полу можна знайсці ў фальклорнай і этнаграфічнай літаратуры, дапамогу ў вырашэнні сардэчных праблем некардыялагічнага профілю прапаноўваюць экстрасэнсы, але я стаўлю пытанне: якія-небудзь з гэтых сродкаў дзейсныя, ці гэта проста наіўныя фантазіі і шарлатанства?

26.01.2026

Верш пра подых жаночай старасці

Жанчыны, якіх ведаў дзяўчатамі. Яшчэ маладыя, але ўжо не юныя, і бачу, што не сёння заўтра паплывуць іх твары, памутнеюць вочы, папаўзуць паставы, парадзеюць валасы, а з некаторымі дык ужо і адбыліся трагічныя ўзроставыя метамарфозы.

16.01.2026

Развітанне жаніха з нявестамі

Туга і адчай ахопліваюць, калі бачу важкіх і распоўзлых жанчын з пустымі позіркамі, якіх памятаю лёгкімі, паветранымі дзяўчатамі з агеньчыкам у вачах. Няўклюдныя, запаволеныя рухі, цяжкія, стомленыя, хоць адначасова добрыя, а часам і вясёлыя, выразы твараў… Калі сустрэну першы раз, не бачыўшы юнаю, то нічога, а калі ёсць з чым параўнаць, то жаль сцісне сэрца.

01.08.2024

Вяселле без працягу

Аднакласнік і сябар дзяцінства папрасіў яго быць шаферам. Ён пагадзіўся.

10.12.2023

Імгненне рамантыкі і драма каля смеццевых кантэйнераў

Гадзін за сем да Новага года, калі горад ужо ў асноўным сядзеў па кватэрах і рыхтаваўся да застолля, а хтосьці і распачаў яго, я збіраўся ў вёску — святкаваць з бацькамі. Занёс у машыну пачастункі ды падарункі і пайшоў выкінуць смецце.

08.09.2023

Сямейнае жыццё працягласцю паўтары ночы

Падчас службовай размовы з прадстаўніком Следчага камітэта я даведаўся гісторыю мужыка (імя, адрас, узрост суразмоўца не называў — проста ў агульных рысах: адзінокі, не стары, працуе і г.д.), якога двойчы запар абакралі сур'ёзна ўпадабаныя ім (з перспектываю сумеснага жыцця) жанчыны: прывёў да сябе, пажыла некаторы час і без папярэджання знікла, прыхапіўшы яго грошы і некаторыя рэчы; прывёў іншую — сюжэт паўтарыўся. Мужык не з высокіх слаёў грамадства, і сяброўкі яго вераломныя — таксама. Абедзвюх знайшлі.

11.04.2023

Сляза ка́та, пакаранага ахвяраю

Малады вясковец вельмі піў і біў жонку, а пасля неяк пашкодзіў сабе спіну і перастаў хадзіць. З таго часу жонка ўзялася ў якасці адплаты за прынесеныя ёй пакуты штодня праводзіць вось якое мерапрыемства: сцягвала мужыка з ложка за ногі, валакла на ганак і там пя́рыла, што на мясцовым дыялекце значыць «лупцавала, таўкла, дубасіла». Ён роў на ўсю ваколіцу, і ўсе суседзі ведалі, што і чаму ў той хаце робіцца, і ніхто не ўмешваўся, як не ўмешваўся ніхто і раней, калі пярыў ён яе.

Зарос той мужык, кажучы мясцовым фразеалагізмам, як леснікоў сабака: кудлаты, барадаты — не пазнаць.

Неяк, ідучы міма, вырашылі праведаць яго сябры. У адказ на традыцыйнае пытанне «як жыццё?» іх былы сабутэльнік ледзь чутна выдыхнуў: «Ай» і безнадзейна махнуў рукою, а з левага вока выкацілася і схавалася ў зарасніках сляза.

© Сяргей Абрамовіч, 2023

01.09.2022

Я ёй не афіцыянт! Расчараванне рамантыка прагматычнаю краляй

Восенню 1994-га, дзесьці ў кастрычніку-лістападзе, да нас, дзесяцікласнікаў, прыйшла выкладаць англійскую мову практыкантка, другакурсніца лінгвістычнага ўніверсітэта, якая жыла ў райцэнтры і прыязджала ў нашу вёску аўтобусам (не ведаю, чаму можа навучыць школьнікаў учарашні школьнік, але менавіта так гэтую дзяўчынку нам прадставілі — студэнткаю другога курса, — і так гаварыла пра сябе яна сама). Бледная, невысокая і худзенькая, з мышыным галаском, на першы ўрок з'явілася зусім невыразнаю, проста мізэрнаю, злілася з нашай масай і мяне зусім не ўразіла: цёмная пацёртая трыкатажная аблягальная міні-спадніца і не менш паношаная брудна-белая блузка рабілі яе вобраз будзённым і празаічным, па голых нагах ці то ад холаду (на дварэ начамі ўжо здараліся марозікі, а ацяпленне ўсё яшчэ не працавала), ці то ад стрэсу расплыліся чырвоныя плямы, прамыя русыя валасы былі сабраны ў куль на патыліцы, макіяж адсутнічаў, выраз твару здаваўся разгубленым, спалоханым, зацкаваным.

18.10.2021

Ідэя сасватаць настаўніка з бізнесвумен пацярпела крах

На пятым курсе, у 2000 годзе, я праходзіў педагагічную практыку. Як выдатніка, накіравалі мяне весці ўрокі мовы і літаратуры не абы-куды, а ў ліцэй пры нашым універсітэце. Куратарам маім у гэтай установе стала несамавітая, нізкая і хударлявая пажылая настаўніца ў акулярах з тоўстымі лінзамі, Лера Мікітаўна.

31.05.2021

За здраду жонцы заплаціў новай машынай

Жанаты мужык купіў машыну і перш-наперш паехаў да каханкі. Пакуль забаўляўся з ёй, на дах машыны, пакінутай каля пад'езда, дзеці-хуліганы скінулі з даху дома гумовы выраб далікатнага прызначэння, напоўнены вадою (хто не здагадаўся, мужык, напэўна, у тыя хвіліны гэткім самым вырабам карыстаўся). У выніку ад каханкі давялося ехаць адразу да майстра кузаўнога рамонту.

© Сяргей Абрамовіч, 2021

08.03.2020

Не кожны начальнік лепшы за начальніцу

«Слухай бабу і рабі наадварот», — вучыць паўнародная мудрасць (узятая на ўзбраенне толькі адной паловаю чалавецтва). А што, калі маеш справу не проста з прадстаўніцаю супрацьлеглага полу, а са сваёй начальніцай, якая штосьці табе даручае?

05.11.2016

Трактарысту не патрэбна жонка-чыноўніца

Маладой вясковай настаўніцы прапанавалі перайсці метадыстам у раённы аддзел адукацыі. Яна згадзілася, але мужык, трактарыст мясцовага калгаса, яе рашэнне ануляваў, сказаўшы, што жонка павінна быць у яго на вачах, а не чорт ведае дзе з усялякімі начальнікамі шуры-муры круціць.

Угаворвалі яго і цешча з цесцем, і бацькі, але марна — сказаў сваё важкае слова і назад не ўзяў:

— Тут яна, — тлумачыў, — урокі адвяла, і я забраў яе і дадому прывёз, і ведаю, дзе яна і што яна, а там будзе невядома з кім невядома чым займацца, не патрэбна мне такая жонка!

Так і адрабіла да пенсіі настаўніцаю, нібыта крыж пранесла, адчуваючы сябе пазбаўленаю магчымасці рэалізаваць свой патэнцыял, прайсці прапанаваны лёсам больш цікавы і перспектыўны шлях. А мужык трактарыстам адбыў. Выпіць любіў. Выпіўшы — жонку паганяць. І ў турму схадзіў, на п'яную галаву да кагосьці ў хату ўварваўшыся і гаспадара пабіўшы.

© Сяргей Абрамовіч, 2016

29.10.2016

Жывуць небагата, чубяцца заўзята

Пахмурным асеннім днём каля старога, савецкіх часоў, панурага аблезла-шэрага пяціпавярховага дома нічым не адметны малады чалавек у паношаным і выцвілым сінім спартыўным касцюме (было дастаткова цёпла, каб знаходзіцца на дварэ ў такім адзенні) з напружаным, заклапочаным тварам калупаўся ў маторы таксама сіняй і гэткай жа не пашкадаванай жыццём, абшарпанай, мятай і бруднай легкавой машыны. Побач тапталася, соваючы ўперад-назад вазок з двайнятамі, спадарожніца жыцця гэтага беднага аўтамабіліста, да пары яму невыразная, несамавітай знешнасці, няхітра апранутая і таксама не ў гуморы. Зрэшты, гэта мякка сказана, «не ў гуморы». Яна проста кіпела і несупынна даймала маладога чалавека папрокамі і патрабаваннямі:

— Ну, колькі ты будзеш корпацца? Доўга мне яшчэ чакаць? Мы як дамаўляліся, ты дзеля чаго ў водпуск ішоў — каб з рахаллем* гэтым важдацца, ці дзяцей глядзець, каб я адпачыла?