У двух нумарах «ЛіМа» — за 26.01.2024 (цэлая старонка) і за 02.02.2024 (палова старонкі) — літаратуразнаўца, доктар філалагічных навук, удзельнік Біблійнай камісіі Беларускага экзархата РПЦ (камісія займаецца перакладам рэлігійных тэкстаў на беларускую мову) Іван Чарота даводзіць правамернасць ужывання ў дзейнасці Беларускай праваслаўнай царквы слова «Ражджаство», абгрунтоўвае недапушчальнасць замены яго словам «Каляды» (артыкул мае загаловак «Ці можна «Ражджаство» замяніць «Калядамі»?») і выступае супраць ужывання словазлучэння «Божае нараджэнне», характарызуючы яго як «[...] выраз, уласцівы польскай мове (Boże Narodzenie), а праз яе замацаваны ў беларускім каталіцкім асяроддзі».