Показаны сообщения с ярлыком Уладзімір Гіляроўскі. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком Уладзімір Гіляроўскі. Показать все сообщения

12.02.2024

Літаратар — не лінгвіст, пажарнік — не пагарэлец

Старая пажарная машына

Некаторыя супрацоўнікі сістэмы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, валюнтарыстычна экстрапалюючы нейкія свае ўнутраныя, карпаратыўныя каштоўнасці і забабоны на ўсё грамадства, настойваюць, каб усе называлі іх толькі пажарнымі, і спрабуюць даводзіць, што пажарнік — гэта пагарэлец. Прыхільнікі гэтай экстравагантнай ідэі сустракаюцца і па-за асяроддзем прафесійных ратаўнікоў, у прыватнасці сярод журналістаў, педагогаў, ды ўвогуле любы чалавек можа, пачуўшы ці прачытаўшы дзесьці гэты недарэчны міф, прыняць яго на веру.