12.06.2026

Стаўце доўгі працяжнік, а не кароткі

У масы пайшла гуляць недарэчная ідэя: нібыта доўгі працяжнік (звычайны, класічны, правільны) сведчыць пра тое, што тэкст згенераваны штучным інтэлектам.

05.06.2026

Поспех газетчыка, засведчаны ізастужкаю на жалезе

Збіраў на прадпрыемстве звесткі, каб напісаць артыкул пра яго. Пасля гутаркі з адміністрацыяй пакіраваў на вытворчую тэрыторыю. У бытоўцы зваршчыкаў убачыў сваю публікацыю — цэлая старонка, — падрыхтаваную 4 гады таму: вісіць, пажоўклая, на жалезнай шафе, прыклееная па ражках сініяй ізастужкаю. Людзі ганарацца тым, што трапілі ў СМІ. Ну, і мне як аўтару прыемна, самалюбства цешу: мая праца аказалася для кагосьці істотнаю.

© Сяргей Абрамовіч, 2026

29.05.2026

Мне ўручылі дыплом журналіста

Пасля 22 гадоў працы ў СМІ я атрымаў журналісцкі дыплом (дагэтуль меў толькі філалагічны). На відэа: дыплом уручае дэкан факультэта перападрыхтоўкі БДУ Уладзімір Махнач, 29.05.2026, Мінск.

28.05.2026

Псіхалогія журналістыкі і самарэалізацыя ў медыясферы

26.05.2026 я абараніў у Белдзяржуніверсітэце дыпломную работу на тэму «Псіхалагічныя заканамернасці і стратэгіі самарэалізацыі ў журналісцкай дзейнасці». Адзнака — 9 балаў.

23.05.2026

Канцылярысты заінтрыгавалі — філолаг расчараваў


Мабыць, тут надумалі пабудаваць штосьці неверагодна, ультрасучасна высокатэхналагічнае — нейкі шматфункцыянальны комплекс з аўтастаянкаю, які будзе (навошта — пакуль незразумела) змяняць сваё месцазнаходжанне — перасоўвацца туды-сюды. Пра яго рухомасць сведчыць надпіс на агароджы будаўнічага аб'екта: «... по улице Городской Вал» (бел. «... па вуліцы Гарадскі Вал»).

21.05.2026

Сённяшнія дзяўчаты прыгажэйшыя за ўчарашніх

Майскімі вечарамі настальгічна шпацырую па Мінску, гораду свайго студэнцкага юнацтва, прыехаўшы сюды ў месячную камандзіроўку.

18.05.2026

Душа паміж глыбінкаю і цэнтрам

Калі ехаў на пачатку мая са свайго гарадка машынаю ў Мінск у працяглую камандзіроўку, абапал дарогі ўсё было шэрае — і зямля, і лясы. А душа спявала: месяц у сталіцы — праганю нуду, згадаю праведзеныя тут студэнцкія гады, нацешуся чысцінёю вылізаных вуліц, велічнасцю і мудрагелістасцю архітэктуры, камфортам побыту.

11.05.2026

Амаральны рэжым працы грамадскіх прыбіральняў

У буйным гандлёвым цэнтры Мінска спатрэбілася наведаць санвузел. Іх тут шмат, не меней чым па два на кожным паверсе, а колькі паверхаў, я нават не зразумеў, заблытаўся.

08.05.2026

Шчасце для няўдачніка

Ці мажліва дзе-небудзь на сярэдзіне жыццёвага шляху адчуваць сябе шчаслівым, калі зарабляеш толькі на ежу, не маеш прызнання сваіх талентаў і заслуг, не можаш пахваліцца ладным пералікам пакаштаваных у ложку прыгажунь?

15.04.2026

Рэдактура і карэктура — праблемы беларускага кнігавыдання

Я маю не самае аддаленае ўяўленне пра выдавецкую кухню ў Беларусі: звярстаў тры кнігі (не свае), дзве з якіх ужо выдадзеныя, узаемадзейнічаў па розных пытаннях не меней чым з дзясяткам выдаўцоў — юрыдычных асоб розных формаў уласнасці (пераважна прыватных) і індывідуальных прадпрымальнікаў. З улікам гэтага досведу ў спалучэнні са шматгадовым досведам чытацкім канстатую масава распаўсюджаную з’яву: літаратурнай і лінгвістычнай падрыхтоўкай тэкстаў да друку большасць суб’ектаў выдавецкага рынку займаецца фармальна, безадказна, непрафесійна, у выніку кнігі выходзяць з морам арфаграфічных, пунктуацыйных і граматычных памылак, фактычных супярэчнасцей, стылёвых агрэхаў.