Показаны сообщения с ярлыком фота. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком фота. Показать все сообщения

28.12.2025

Начныя фотаздымкі з ліхтарамі

Вулічны ліхтар

Люблю такія за рамантычнасць і… нагадванне дзяцінства.

30.11.2025

Слайд-шоу з вершам «Перадзімовая журба» ў маім выкананні

Слухаць, абавязкова сузіраючы слайды, іначай згадванне каравага каня прагучыць дзіўна (ва ўсялякім разе для тых, хто не знаёмы з фота-тэкставай версіяй гэтага твора).


За якасць гучання выбачайце: якая апаратура і ўмовы запісу, такія і вынікі творчасці. То голас сеў праз стомленасць, то інтанацыя прыгнечаная пасля стрэсу, то памяшкання прыдатнага няма, то часу не стае. Аднойчы нават узяў мікрафон, паехаўшы пагуляць у лес, але было холадна — і вусны з языком варушыліся цяжка. Лавіў момант паўтара тыдні, спрабаваў агучваць тры разы (атрымлівалася зусім абы-што), а ў апошні дзень восені вырашыў запісваць і публікаваць, як ёсць, бо ў снежні такі ролік страціў бы сэнс (у першым радку верша ідзе гаворка пра лістапад). Шкада. Даўно хачу зрабіць аўдыя- ці відэаканал (настальгірую па тым часе, калі два гады быў рэдактарам раённага радыё), а колькі ні намагаюся, абставіны не даюць, і гэта не адгаворка гультая ці няўпэўненага ў сабе інфантыла, а поўная для мяне жалю канстатацыя непераадольных фактаў.

© Сяргей Абрамовіч, 2025

20.11.2025

Перадзімовая журба


У шэры дзень на схіле лістапада
Абдымкі мне насустрач расхіне
Журба. Абдымкам гэтым я не рады,
Але яны не выпусцяць мяне.

І апануюць розныя згрызоты,
І срэцу цяжка зробіцца майму.
Каравы конь сумуе каля плота.
Мінае восень. Як пражыць зіму?

Конь

© Сяргей Абрамовіч, 2025

__________

Іншыя вершы з фотаздымкамі (вершаваныя каментарыі да фотаздымкаў): «Чыгуначная элегія», «Перадбульдозернае», «Верш пра шэршня».

24.10.2025

Анахранізм


І такое дзіва можна яшчэ ўбачыць (усе звычайна тырчаць у тэлефонах). Цягнік Мінск — Орша, 24.10.2025.

© Сяргей Абрамовіч, 2025

20.04.2025

Завітала на гарбату


Так, менавіта яна, гэта трусіха.

14.04.2025

Вакзальная імпрэсія


Шчымлівае імгненне: асалода вяртання ці туга развітання, доўгачаканы ад'езд у напрамку страсных памкненняў ці горыч вымушанага прыбыцця туды, адкуль марыш уцячы назаўсёды.

© Сяргей Абрамовіч, 2025

13.04.2025

Красавіцкая Пліса пад Маляўкай


Рачулка Пліса ў ваколіцах вёскі Маляўка Талачынскага раёна. 12.04.2025. Паводле інтэрнэт-крыніц, аднайменныя рэчкі ёсць яшчэ як мінімум у двух рэгіёнах Беларусі.


© Сяргей Абрамовіч, 2025

08.12.2024

Як ажывіць панылую палітру? Хіба паўлітрам?

Зімовы пейзаж

Туга, маркота, сум. Што зробіш, бывае такі настрой. Нават навагодняе ўбранне супермаркета, у які заехаў пасля прагулкі па лясах і палях, не ўзбадзёрыла і не абудзіла ніякіх надзей. Калі б не вечар нядзелі (заўтра на працу), ажывіў бы змесціва кошыка якой-небудзь аптымістычнай бутэлечкай, каб дадаць фарбаў у гэтую панылую снежаньскую палітру.

Зімовы пейзаж

© Сяргей Абрамовіч, 2024

21.10.2023

Асеннія аршанскія галкі

Галкі

Орша, вул. Магілёўская, 21.10.2023 (субота).

16.09.2023

Усё пад кантролем

І замок сур'ёзны, і ключ у надзейных руках.

09.08.2023

Лётае, як я ў дзяцінстве ездзіў на ровары


Нагадаў ён мне пра мой дзіцячы ровар. Але зусім не таму, што ў Беларусі раней выпускалі ровары маркі «Аист» (выпускаюць іх і цяпер, толькі пішуць гэтае рускамоўнае слова ўжо лацінскімі літарамі: Aist). Яны, дарэчы, былі для дарослых, а дзіцячыя ішлі пад маркаю «Орленок» (калі ў мяне такі з'явіўся, ён быў выпушчаны ўжо не ў Беларусі, а ў Літве, куды да таго моманту перамясцілася іх вытворчасць).

24.07.2023

29.07.2022

Захад

Ліпень, 2022.

захад

захад

28.07.2022

Захад на Сяляве

Чэрвень, 2022 год.


Захад летам тут заўсёды прыгожы. Як у іншыя поры года, не ведаю, прыязджаю толькі ў чэрвені, падчас водпуску, з начоўкаю.

16.06.2022

Рэчка Мужанка, Барысаўскі раён


Фотаздымкі 2022 года, чэрвень.

30.07.2021

Верхалазяня

А вырасце — будзе верхалазам.

Котенок сидит на крыше

Котенок моется на крыше

Котенок на крыше дома

Котенок сидит на крыше дома

Котенок идет по крыше дома

Котенок на крыше дома

Котенок слезает с крыши дома