Показаны сообщения с ярлыком кнігавыданне. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком кнігавыданне. Показать все сообщения

15.04.2026

Рэдактура і карэктура — праблемы беларускага кнігавыдання

Я маю не самае аддаленае ўяўленне пра выдавецкую кухню ў Беларусі: звярстаў тры кнігі (не свае), дзве з якіх ужо выдадзеныя, узаемадзейнічаў па розных пытаннях не меней чым з дзясяткам выдаўцоў — юрыдычных асоб розных формаў уласнасці (пераважна прыватных) і індывідуальных прадпрымальнікаў. З улікам гэтага досведу ў спалучэнні са шматгадовым досведам чытацкім канстатую масава распаўсюджаную з’яву: літаратурнай і лінгвістычнай падрыхтоўкай тэкстаў да друку большасць суб’ектаў выдавецкага рынку займаецца фармальна, безадказна, непрафесійна, у выніку кнігі выходзяць з морам арфаграфічных, пунктуацыйных і граматычных памылак, фактычных супярэчнасцей, стылёвых агрэхаў.

25.06.2025

Прынада для непатрабавальнага чытача і серадняцкая проза

Быў у сталіцы — наведаў кнігарню. Меў настрой узяць што-небудзь мастацкае і публіцыстычнае ці пазнавальнае.

04.03.2025

Спадзяваўся на шоўк, атрымаў наждачку


Купіў я тры кніжкі, дзве з якіх выбраў свядома, а трэцюю — зборнік прозы Міколы Адама «Шоўк» (364 старонкі: тры аповесці і раман) — узяў з цікаўнасці і таму, што каштавала яна зусім смешна: 3 р. 63 к. Мабыць, дэмакратычнасць цэнніка абумоўлена заляжаласцю тавару: выданне пабачыла свет аж у 2013 годзе.

20.02.2024

Кніжка для школьнікаў, якой не месца ў школе

Вядома ж, недарэчна пісаць пра кнігу, якая прыйшла да чытачоў аж 10 гадоў таму (нават калі ты, як аўтар гэтых радкоў, пазнаёміўся з ёй толькі цяпер), ды яшчэ і належыць пяру чалавека, які амаль 5 гадоў таму скончыў свой жыццёвы шлях. Але нельга і пакідаць без увагі такі недапушчальны факт, як прысутнасць у творы для дзяцей вельмі недалікатных эпізодаў, звязаных з палавым жыццём чалавека і гвалтоўнымі дзеяннямі ў гэтай сферы. Немагчыма закрыць вочы і на тое, што тэкст, рэкамендаваны да вывучэння ў школе, напісаны з вялікай колькасцю моўных памылак. Ёсць падставы меркаваць, што вышэйзгаданыя шкодныя з'явы засталіся без увагі грамадскасці, іначай кніга не праляжала б да сённяшняга дня ў кнігарні, у якой была куплена аўтарам гэтых радкоў, а даўно была б знятая з продажу.

* * *

Вокладка кнігі

Леанід Дайнека. «Чалавек з брыльянтавым сэрцам. Фантастычны раман». Мінск, «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 2014. Выданне пабачыла свет у серыі «Кніжная паліца школьніка», на адваротным баку тытульнага ліста змешчана пазнака «Для сярэдняга школьнага ўзросту», а ў анатацыі ўзрост мэтавай аўдыторыі канкрэтызуецца: «Твор рэкамендаваны для пазакласнага чытання па беларускай літаратуры вучням 7-га класа».

03.02.2024

Манаграфія масцітага аўтара нагадала мне хохму пра нядбайнага студэнта

Вокладка кнігі

У адной барысаўскай кнігарні трапіла мне на вочы манаграфія Валянціны Русак «Марфаналогія словазмянення і словаўтварэння сучаснай беларускай мовы». Год выдання — 2012, таму, напэўна, кніга і аказалася такой таннай — літаральна капейкі, дакладна не памятаю колькі, але меней за рубель, хаця аб'ём — 430 старонак.

14.09.2022

Расчараваны дзвюма Маргарытамі

Памятаеце маіх «Салдатаў у генеральскіх мундзірах»? Счакаўшы тры гады, на мінулым тыдні я зрабіў чарговую спробу знайсці што-небудзь вартае ў сучасных аўтараў. Гэтым разам — у моладзі, але не зялёнай, а той, што трывала стаіць на нагах — лічыцца ў шэрагах Саюза пісьменнікаў і мае ў творчым багажы не адну кнігу. Набыў два зборнікі прозы: выдадзены ў 2018-м 350-старонкавы «Наш дом» Маргарыты Латышкевіч (1989 г.н.) і надрукаваны ў 2014-м «Восень у Вільнюсе» (318 старонак) Маргарыты Прохар (год нараджэння высветліць не ўдалося, але, мяркуючы па фотаздымках у інтэрнэце і па тым факце, што ўпершыню я пачуў пра яе праз некалькі гадоў пасля заканчэння ўніверсітэта, пісьменніца, можна сказаць, у росквіце сіл). Выданні, на жаль, не самыя свежыя, але я шукаў аб'ёмістых, тоўстых, каб усмак начытацца ды надумацца над прачытаным, і нічога больш адпаведнага сваім запытам на паліцах райцэнтраўскай кнігарні не знайшоў.

28.03.2022

Не веру пісьменнікам, бо добра іх ведаю

Недавер мой тычыцца не зместу твораў (навуковай ці дакументальнай дакладнасці ад паэзіі і прозы я не вымагаю), а іх аўтарства: сумняваюся, што якасныя (пісьменныя і высокамастацкія) тэксты на самай справе належаць таму, з-пад чыйго пяра яны нібыта выйшлі. Спарадзілі гэтае сумненне наступныя выпадкі з маёй практыкі.

16.08.2019

Бяскніжжа кнігарні

Узнікла жаданне пачытаць якую-небудзь тоўстую кнігу якога-небудзь сучаснага аўтара на якую-небудзь сучасную тэму. У пошуках жаданага я ўвайшоў, быўшы праездам у вялікім горадзе, у вялікую кніжную краму, зусім не сумняваючыся, што з раскладзенай і расстаўленай тут на паліцах і стэндах бязмежнай разнастайнасці абавязкова выберу 2-3 адзінкі тавару на свой густ.

05.06.2019

Салдаты ў генеральскіх мундзірах

(Водгук на тры кнігі трох сучасных беларускіх пісьменнікаў)

Тры кнігі

Трапілі мне ў рукі адразу тры кнігі, выдадзеныя з 2012 па 2014 год у серыі «Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі». Невялікага фармату (13 на 17 см), з колькасцю старонак ад 320 да 448, тыражом па 1000 экзэмпляраў кожная, адна на беларускай мове і дзве на рускай. Айчынных аўтараў я не купляў ужо з паўтара дзясятка гадоў (за выключэннем рэдкіх, адзінкавых выпадкаў), таму што надакучыла зноў і зноў адчуваць сябе падманутым, штораз атрымліваючы стопрацэнтную халтуру, у тым ліку і ад тытулаваных персон — лаўрэатаў прэмій, членаў творчых аб'яднанняў, галоўрэдаў літчасопісаў. І вось цяпер, ухапіўшы гэтыя тры кнігі задарма як бонус у дадатак да некалькіх іншых купленых (у краме праходзіла нейкая акцыя), я рызыкнуў зноў здзейсніць экспедыцыю ў свет слоўнай творчасці сваіх землякоў. Хто ведае, а раптам у мяне змяніўся густ? Або нават калі застаўся ранейшым, то не выключана, што дзякуючы шчасліваму збегу абставін усё ж знойдзецца ў гэтым халяўным наборы хаця б адна рэч, якая прыйдзецца мне даспадобы.