30.11.2025

Слайд-шоу з вершам «Перадзімовая журба» ў маім выкананні

Слухаць, абавязкова сузіраючы слайды, іначай згадванне каравага каня прагучыць дзіўна (ва ўсялякім разе для тых, хто не знаёмы з фота-тэкставай версіяй гэтага твора).


За якасць гучання выбачайце: якая апаратура і ўмовы запісу, такія і вынікі творчасці. То голас сеў праз стомленасць, то інтанацыя прыгнечаная пасля стрэсу, то памяшкання прыдатнага няма, то часу не стае. Аднойчы нават узяў мікрафон, паехаўшы пагуляць у лес, але было холадна — і вусны з языком варушыліся цяжка. Лавіў момант паўтара тыдні, спрабаваў агучваць тры разы (атрымлівалася зусім абы-што), а ў апошні дзень восені вырашыў запісваць і публікаваць, як ёсць, бо ў снежні такі ролік страціў бы сэнс (у першым радку верша ідзе гаворка пра лістапад). Шкада. Даўно хачу зрабіць аўдыя- ці відэаканал (настальгірую па тым часе, калі два гады быў рэдактарам раённага радыё), а колькі ні намагаюся, абставіны не даюць, і гэта не адгаворка гультая ці няўпэўненага ў сабе інфантыла, а поўная для мяне жалю канстатацыя непераадольных фактаў.

© Сяргей Абрамовіч, 2025