(Вершаваны каментарый да фотаздымкаў. Магчыма, гэта новы жанр — фотаздымак з паэтычным каментарыем; падрабязнасці — ва ўступе да верша пра шэршня.)
* * *
Два цягнікі, два цягнікі,
Адзін — такі, другі — такі,
У супрацьлеглыя бакі
Чакаюць старту.
Адзін — туды, другі — туды.
Вядуць іх рэйкі, правады.
Так было ўчора і заўжды
І будзе заўтра.
Адзін — такі, другі — такі,
У супрацьлеглыя бакі
Чакаюць старту.
Адзін — туды, другі — туды.
Вядуць іх рэйкі, правады.
Так было ўчора і заўжды
І будзе заўтра.
«Ізноў сустрэнуцца, ці не?» —
Са смуткам думаецца мне.
Дзень адыходзіць, ноч міне...
Я невясёлы.
Нябёсы плачуць на зямлю.
Іду ў вакзал — білет куплю
І засумую-задрамлю
Пад грукат колаў.
Са смуткам думаецца мне.
Дзень адыходзіць, ноч міне...
Я невясёлы.
Нябёсы плачуць на зямлю.
Іду ў вакзал — білет куплю
І засумую-задрамлю
Пад грукат колаў.
© Сяргей Абрамовіч, 2025
Слухаць верш у маім выкананні:



