Кожны дзень мой — у журбе і скрусе:
Змрочны, бессэнсоўны і пусты.
Дажыву да пенсіі — сап'юся,
Каб хутчэй адкінуць капыты.
Змрочны, бессэнсоўны і пусты.
Дажыву да пенсіі — сап'юся,
Каб хутчэй адкінуць капыты.
Мне не даспадобы млець на печы,
Калупацца ў градах не хачу,
І на безліч немачаў старэчых
Не жадаю скардзіцца ўрачу.
Калупацца ў градах не хачу,
І на безліч немачаў старэчых
Не жадаю скардзіцца ўрачу.
Шлях зямны тапчу — не маладзею.
Шанцаў тых, што страціў, не вярну.
І даўно я пахаваў надзею
Увасобіць мару хоць адну.
Шанцаў тых, што страціў, не вярну.
І даўно я пахаваў надзею
Увасобіць мару хоць адну.
Лёс сябе паводзіць па-сабачы —
Шчэрыць зубы, гыркае, грызе.
Я нічога добрага не бачыў
За свае амаль што сорак сем:
Шчэрыць зубы, гыркае, грызе.
Я нічога добрага не бачыў
За свае амаль што сорак сем:
Ад чужой дурноты не схавацца,
Валадараць подласць і хлусня,
Стомлена душа абрыдлай працай —
Не правёў я ў радасці ні дня.
Валадараць подласць і хлусня,
Стомлена душа абрыдлай працай —
Не правёў я ў радасці ні дня.
Паўжыцця папросту змарнавана.
Што далей? Кіёк і барада...
І бутэлька. Бо як жыць пагана,
Спіцца і памерці не шкада.
Што далей? Кіёк і барада...
І бутэлька. Бо як жыць пагана,
Спіцца і памерці не шкада.
© Сяргей Абрамовіч, 2026