На Вялікдзень па інтэрнэце гуляюць ролікі: чарада вернікаў з кошыкамі стаіць на дварэ ў чаканні святара, які асвеціць прысмакі, уздоўж яе валачэцца сабака, ласа паглядае на кожны кош і яго ўладальніка, але ўсе жывёліну адганяюць, ніводзін прыхаджанін не частуе.
Каментатары адзінагалосна абураюцца: бессардэчнасць, няшчырая вера, крывадушнасць і г.д. Нейкі разумнік нават дадумаўся: у ім жа чыясьці душа жыве, дык паспагадайце, будзьце людзьмі. А іншы — увогуле: Ісус Хрыстос у такім абліччы прыйшоў праверыць, хто чаго варты!
Калі б я не быў атэістам і ўбачыў, як на відэа хтосьці кінуў бадзягу ежы з кошыка, то сказаў бы, што багахульства: святыя сімвалы ў святы дзень блыхавозу прыблуднаму скарміў.
© Сяргей Абрамовіч, 2026