11.01.2026

Верш пра алкагольную незалежнасць

Я спытаў у штучнага інтэлекту, чаму пасля выпіўкі не адчуваю, як у юнацтве, шчасця. Інтэлект адказаў, што для майго ўзросту (46) гэта норма і эйфарычную стадыю засваення арганізмам спірту я ніколі не вярну. Шкада. А можа, яно і лепш, бо некаторыя мае аднагодкі і нават маладзейшыя даўно ўжо актыўныя ці закадзіраваныя алкаголікі, у той час як я да моцных напояў ледзь не абыякавы: за кампанію на свята магу добра ўрэзаць, раней — таксама дзеля пазбаўлення ад стрэсу і журбы, а цяпер тугу маю разганяюць і настрой уздымаюць бадай толькі прыгожыя жанчыны. Дапамагалі выезды ў лес, але прыеліся — сёння гэта для мяне ўжо бессэнсоўная і панурая аднастайнасць дрэўна-куставой масы.

***

Страчаны антыдэпрэсант

Разлюбіў гарэлку і віно я:
Не нясуць палёгкі, хоць стагні.
Штосьці дэпрэсіўнае, дурное
Мне душу вярэдзіць дзень пры дні.

Вып'ю чарку, шклянку, нават пляшку,
Пад настрой адолею і дзве,
Ды ўсё роўна змрочна мне і цяжка,
Толькі зашуміць у галаве.

Я раней любіў такое зелле,
І дапамагала мне яно:
Замест лекаў для душы і цела
Мне былі гарэлка і віно.

А цяпер не лечаць і не вабяць
Ні віно з гарэлкай, ні каньяк.
Калі сум прагоніць маю радасць,
То вярнуць яе хто скажа як?

***

Пераклад на рускую мову

Утраченный антидепрессант

Перестало радовать спиртное:
С ним душа не просится в полет.
Что-то депрессивное, дурное
День и ночь покоя не дает.

Не поможет мне бутылка водки,
Будут бесполезны даже две —
Лишь испортят стиль моей походки
И бардак устроят в голове.

А бывало — всё цвело и пело,
Если выпивал. Тогда, давно.
Как лекарство для души и тела
Были мне и водка, и вино.

Но теперь уже не осчастливят
Ни вино, ни водка, ни коньяк,
Ни наливка с вишней или сливой.
Юность возвратить кто знает как?

© Сяргей Абрамовіч, 2026