31.03.2025

Мітрапаліт — не юрыст, але што ж наконт базавай прававой пісьменнасці?

Публікацыя, размешчаная 28.03.2025 на сайце інфармагенцтва «БелТА» (гл. скрыншоты), утрымлівае наступныя звесткі: мітрапаліт мінскі і заслаўскі, патрыяршы экзарх усяе Беларусі Веніямін паведаміў, што ў рэспубліцы абмяркоўваецца прапанова (чыя і каму, не ўдакладняецца) пра ўвядзенне ў заканадаўства адказнасці за нецэнзурную лаянку.

Скрыншот сайта інфармагенцтва.

Духоўная асоба, вядома ж, не абавязана дэталёва ведаць усе кодэксы сваёй краіны, аднак такая заява кіраўніка такой паважнай структуры выглядае даволі дзіўнаю ў святле таго, што адказнасць за нецэнзурную лаянку ў нас даўно ўжо існуе — прадугледжана яна артыкулам 19.1 КаАП («Дробнае хуліганства»).

Скрыншот сайта інфармагенцтва. Чырвоным колерам я падкрэсліў словы мітрапаліта.

© Сяргей Абрамовіч, 2025