Кампанія дзяўчынак малодшашкольнага ўзросту няньчыцца з кацянём і не прымае ў сваё кола аднаго хлапчука. Адрынуты роспачна, з крыўдай і горыччу, ледзь не крычыць:
— Ды не біў я яго, толькі выспятка даў! Я не б'ю катоў! Навошта мне іх біць? Мне нават у школе сказалі, каб катоў не біў!
Відаць, са стажам юны гіцаль, і перакананы, непапраўны, калі ўжо і школа прафілактычную работу з ім праводзіла на гэтую тэму, а эфекту няма.
© Сяргей Абрамовіч, 2023