06.12.2023

Тэмпература паветра на дварэ як індыкатар інтэлекту чалавека

Некаторыя людзі ўпэўненыя, што паказчыкі інформера надвор'я на смартфоне самыя дакладныя і праўдзівыя. Калі вы скажаце такому індывіду, што, напрыклад, сёння раніцай на градусніку за вашым акном было мінус дзевяць, ён можа запярэчыць у тым духу, што, маўляў, ваш градуснік няправільны, бо на смартфоне раніцай паказвала мінус чатыры. І такіх людзей, падазраю, нямала: за паўгода я сустрэў іх траіх, да таго ж зусім выпадкова — не даследаваў узровень інтэлекту насельніцтва, а проста між іншым зайшла гутарка пра надвор'е.