19.09.2022

Паласатыя героі забытага твора

каларадскія жукі

У мастацкай літаратуры савецкіх часоў я натрапіў на такі сюжэт (на жаль, не памятаю ні аўтара, ні жанру і назвы твора): калі ў Беларусі толькі пачалі з'яўляцца каларадскія жукі, улады, спадзеючыся спыніць нашэсце, плацілі людзям ці то 50 капеек, ці то рубель за адно такое насякомае, але калі насельніцтва панесла іх дзясяткамі, лавачку зачынілі, а тым, хто паспеў здаць жменю-другую, аднавяскоўцы зайздросцілі, пажывіўся чалавек, халяву злавіў.

каларадскія жукі на бульбіне